Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  2. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  3. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  4. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  5. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  6. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  7. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  8. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  9. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  10. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  11. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  12. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  13. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  14. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  15. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
Читать по-русски


У выніку катастрофы паруснай яхты ля берагоў Сіцыліі знік яе ўладальнік, брытанскі мульцімільянер Майк Лінч, і яго 18-гадовая дачка Ханна, паведамляе The Telegraph.

Судна Bayesian (на фота злева). 2024, Італія. Фота: Reuters

Паводле інфармацыі італьянскіх афіцыйных асобаў, на борце затанулай падчас шторму ля берагоў Сіцыліі паруснай яхты Bayesian знаходзіліся яе ўладальнік, брытанскі мульцімільянер Майк Лінч, і яго 18-гадовая дачка Ханна. Яны абвешчаныя зніклымі без вестак.

Ратавальнікам таксама трэба будзе знайсці кіраўніка інвестыцыйнага банка Morgan Stanley International Джонатана Блумера з жонкай, а таксама адваката Лінча Крыса Марвіла і яго жонку.

59-гадовы тэхналагічны магнат Лінч вядомы ў СМІ як «брытанскі Біл Гейтс». У свой час Forbes ацэньваў яго стан у мільярд даляраў.

Зусім нядаўна скончыўся яго 13-гадовы судовы працэс з Hewlett Packard, якая пасля куплі яго кампаніі Autonomy ў 2012 годзе абвінаваціла бізнесоўца ў штучным завышэнні даходаў. У 2018 годзе Мінюст ЗША выставіў Лінчу абвінавачанні ў махлярстве, у чэрвені 2024 года ён быў цалкам апраўданы.

Нагадаем, 56-метровая яхта Bayesian, якая належыць Лінчу і каштуе 35 мільёнаў еўра, трапіла ў нечакана моцны шторм і затанула недалёка ад сталіцы Сіцыліі Палерма ў ноч на 19 жніўня.

Усяго на борце было 22 чалавекі, большасць з іх — брытанцы. 15 чалавек былі выратаваныя суднам, што праплывала міма, Лінч і яшчэ пяцёра абвешчаныя зніклымі без вестак. Адзін чалавек загінуў — паводле звестак італьянскіх СМІ, гэта кухар, які працаваў на яхце.