Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  2. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  3. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  6. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  9. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  10. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  11. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  12. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
Читать по-русски


Mercedes S-Klasse W221 у падоўжанай версіі, на якім Уладзімір Пуцін і лідар КНДР Кім Чэн Ын праехалі па плошчы Пхеньяна, быў нелегальна ўвезены ў Паўночную Карэю, піша BILD.

Владимир Путин и лидер КНДР Ким Чен Ын едут в контрабандном Mercedes. Июнь 2024 года, КНДР. Скриншот трансляции
Уладзімір Пуцін і лідар КНДР Кім Чэн Ын едуць у кантрабандным Mercedes. Чэрвень 2024 года, КНДР. Скрыншот трансляцыі

Такія аўтамабілі выраблялі ў Германіі ў 2005−2013 гадах. BILD адзначае, што Mercedes нелегальна завезлі ў КНДР, бо міжнародныя санкцыі забараняюць пастаўкі Паўночнай Карэі любых прадметаў раскошы.

У Mercedes адкрылі рассоўны дах, Пуцін і Кім усталі і высунуліся ў люк шырынёй каля 1,5 метра.

«Двум дыктатарам і так было цесна, яны стаялі, шчыльна датыкаючыся адзін да аднаго. Але нават дэманструючы моцнае сяброўства, Кім і Пуцін не маглі абмяняцца ні словам, бо гавораць на розных мовах. Сітуацыя стала яшчэ больш камічнай, калі ў невялікі люк высунуўся трэці мужчына — перакладчык, які дапамог дыктатарам абмяняцца парай рэплік», — піша BILD.