Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Нужно было ее посадить». Стало известно, за что попала на «сутки» пророссийская активистка Ольга Бондарева
  2. Налоговая грозит штрафами нанимателям, если не сделают одно действие — работникам оно вряд ли понравится
  3. Аналитики предположили, почему Путин стал выдвигать новые требования для мирных переговоров по Украине
  4. «Этот механизм универсален». Как силовики используют компромат против беларусов, чтобы получать информацию, показания и выполнять планы
  5. Ввели изменения по техосмотру — подробности
  6. Атруту запырсквалі ў раты немаўлятам з дапамогай шпрыца. Расказваем пра адно з самых страшных масавых самагубстваў ХХ стагоддзя
  7. Ситуация с исчезновением спикера Координационного совета Анжелики Мельниковой — что известно к этому времени
Читать по-русски


Былы палітвязень, блогер Vadimati (Вадзім Ермашук) заключыў шлюб са сваім партнёрам Дзянісам, каб уз’яднацца з ім у Польшчы. Цырымонія прайшла анлайн, а афіцыйным месцам шлюбу стаў амерыканскі штат Юта — адзін з рэгіёнаў у ЗША, дзе распісваюць аднаполыя пары. Нягледзячы на тое што Польшча афіцыйна не прызнае такія шлюбы, гэты крок можа дапамагчы пары ўз'яднацца ў гэтай краіне, піша MOST.

Блогер Vadimati (Вадим Ермашук). Фото: MOST
Блогер Vadimati (Вадзім Ермашук). Фота: MOST

Вадзім расказаў MOST, што цырымонію вяла жанчына-пастар. Роспіс праходзіў паводле часу штата Юта, а ў маладых у гэты час была глыбокая ноч: у Дзяніса ў Вільнюсе — 02.15, у Вадзіма ў Варшаве — 01.15.

«Цяпер мы муж і муж», — кажа Вадзім.

Маладыя людзі разам ужо больш за дзесяць гадоў, але не хаваюць, што распісаліся цяпер, каб вырашыць пытанне з легалізацыяй.

Пасля вызвалення ў 2024 годзе Вадзім выехаў з Беларусі ў Польшчу, дзе папрасіў пра міжнародную абарону. А яго партнёр папрасіў прытулку ў Літве ў 2025 годзе. Праз бюракратычныя абмежаванні, звязаныя з Дублінскім рэгламентам, пара не можа ўз'яднацца: еўрапейскае права патрабуе, каб запыт на прытулак разглядаўся ў першай краіне ўезду ў ЕС. Для Вадзіма і Дзяніса заключэнне шлюбу стала юрыдычным спосабам наблізіць дзень, калі яны зноў змогуць жыць разам.

Польшча не прызнае аднаполых шлюбаў, нават калі яны былі заключаныя за мяжой. Але ў некаторых выпадках, у тым ліку падчас падачы дакументаў на міжнародную абарону, факт сумеснага жыцця і партнёрства можа быць улічаны як сацыяльная і сямейная сувязь. Цяпер у пары ёсць дакумент, які гэта пацвярджае.

— Зараз пайду на [вуліцу] Табарова (там знаходзяцца памежная служба і міграцыйнае ведамства. — Заўв. рэд.) аддаваць гэтыя ўсе дакументы, — расказаў Вадзім. — Вельмі хачу дапамагчы Дзянісу, бо ён тут працаваў і жыў [раней]. Яму будзе тут значна прасцей.

Папулярны блогер Vadimati праседзеў тры гады ў калоніі за абразу Лукашэнкі і здзек з дзяржаўных сімвалаў. Тэрмін ён адбываў у так званым нізкім статусе — для гэтага сілавікі спецыяльна распаўсюджвалі інфармацыю пра яго сэксуальным кантакце з мужчынам. Вызваліўшыся, Вадзім перанёс аперацыю па выдаленні злаякаснай пухліны і здолеў пераехаць у Польшчу. Цяпер ён чакае рашэння па міжнароднай абароне ў гэтай краіне.