Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  4. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  5. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  6. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  7. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  8. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  9. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  12. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  13. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
Читать по-русски


Прадаўцы з Кавалерыйскага рынку ў Беластоку (Польшча) паскардзіліся намесніку прэзідэнта горада Марку Масальскаму на праблемы праз адсутнасць пакупнікоў. Яны дабіваюцца мадэрнізацыі рынку, зніжэння арэнднай платы і адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю, піша MOST.

Кавалерийский рынок в Белостоке. Фото: MOST
Кавалерыйскі рынак у Беластоку. Фота: MOST

Кавалерыйскі рынак — адзін з найбуйнейшых у паўночна-ўсходняй Польшчы. Доўгі час значную частку яго наведнікаў складалі беларусы, якія прыязджалі «на закупы». Але з закрыццём мяжы колькасць пакупнікоў знізілася.

— На рынку няма кліентаў, яны не прыходзяць, і тут праблема ў закрытай мяжы. Мы так раскіданыя па гэтым базары, што хтосьці, прыйшоўшы сюды, можа проста спалохацца, убачыўшы, як гэта выглядае, — сказала на сустрэчы адна з прадпрымальніц, яе словы прыводзіць Radio Białystok.

З цяперашнім патокам пакупнікоў нават акупляць гандлёвыя месцы праблематычна. Адна з прадпрымальніц расказала, што за арэнду павільёна плаціць у месяц 580−590 злотых (140−142 даляры. — Заўв. «Люстэрка») плюс зямельны падатак у бюджэт горада, а «нагандляваць на гэта — праблема».

Хоць прадаўцы даўно настойваюць на тым, што рынак выратуе аднаўленне плыні пакупнікоў з Беларусі, улады разглядалі больш рэалістычныя спосабы. Перш за ўсё мадэрнізацыю — меркавалася, што так на яго ўдасца завабіць польскіх кліентаў. Абнаўленне абмяркоўваецца даўно, але пакуль прадаўцы незадаволеныя. Яны гавораць пра будаўніцтва праходаў, мадэрнізацыю інфраструктуры — хаця б прыбіральняў.

Першыя рашэнні пра будучыню рынку ўдзельнікам абяцалі прыняць на наступнай сустрэчы.