Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  2. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  3. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  6. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  9. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  10. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  11. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  12. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
Читать по-русски


Ліквідатар польскай тэлекампаніі TVP Даніэль Горгаш падаў у пракуратуру заяву пра магчымасць здзяйснення злачынства. З яе вынікае, што праз фінансавыя парушэнні на тэлеканале «Белсат» кампанія магла зазнаць вялікія страты, паведамляе Radio Zet.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: архіў TUT.BY

У пазове гаворка ідзе пра магчымыя фінансавыя парушэнні, невыкананне абавязкаў і злоўжыванне паўнамоцтвамі з боку папярэдняга кіраўніцтва «Белсата», у тым ліку былой дырэктаркі Агнешкі Рамашэўскай-Гузы.

Як паведамляе выданне са спасылкай на журналістаў-расследавальнікаў, праведзеная на «Белсаце» аўдытарская праверка нібыта выявіла фіктыўныя ці пераплачаныя рахункі за ІТ-паслугі. Паводле аўдытараў, у выніку кантрактаў, заключаных з іншымі структурамі, TVP магла зазнаць страты амаль на 7 мільёнаў злотых (каля 1,8 млн даляраў).

Таксама аўдытары нібыта выявілі, што кіраўніцтва «Белсата» заключала кантракты на аказанне ІТ-паслуг у абыход тэндарных працэдур і без аналізу рынку. Паводле іх, кантракты атрымалі кампаніі, якія не мелі адпаведнага досведу і былі створаныя спецыяльна пад канкрэтныя заказы.

Акрамя таго, праверка нібыта выявіла факт дублявання паслуг: напрыклад, іншай кампаніі плацілі за архіваванне матэрыялаў, размешчаных на YouTube, у той час як архіваванне звычайна выконвалася на цвёрдых дысках TVP.

Справаздача ліквідатара TVP Даніэля Горгаша адпраўленая ў акруговую пракуратуру ў Варшаве.

Экс-дырэктарка «Белсата» Агнешка Рамашэўская-Гузы ў сябе ў Х параўнала дзеянні кіраўніцтва тэлекампаніі з метадамі спецслужбаў у сацыялістычнай Польшчы.

«Каб было лягчэй утаймаваць і запалохаць супрацоўнікаў „Белсата“ і адпомсціць за маю пазіцыю, з мяне вырашылі зрабіць зладзейку. У выніку ў іх гэта напэўна не атрымаецца, але запэцкаць г****м паспрабуюць», — напісала яна.

Нагадаем, у пачатку сакавіка Агнешку Рамашэўскую-Гузы звольнілі пасля 17 гадоў працы на пасадзе дырэктаркі беларускамоўнага тэлеканала «Белсат», які ўваходзіць у структуру польскай тэлекампаніі TVP. Раней таксама стала вядома, што бюджэт тэлеканала будзе істотна скарочаны.