Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  4. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  5. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  6. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  7. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  8. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  9. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  12. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  13. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
Читать по-русски


Памежная служба Польшчы прызнала больш пільны дагляд падарожнікаў на мяжы з Беларуссю і патлумачыла гэта «пагрозамі нелегальнай міграцыі», праз якія афіцэраў з пункта ў Тэрэспалі перакідваюць на стрымліванне мігрантаў у лясах. Пра гэта польскае ведамства паведаміла «Белсату».

Очередь на мосту, соединяющем пункт пропуска «Брест» с сопредельным польским. 4 апреля 2024 года. Скриншот видео ГПК
Чарга на мосце, які злучае пункт пропуску «Брэст» з сумежным польскім. 4 красавіка 2024 года. Скрыншот відэа ДПК

«У сувязі з недастатковай абаронай дзяржаўнай мяжы з беларускага боку мы былі вымушаныя арганізаваць больш дэталёвы кантроль асобаў, якія заязджаюць у Польшчу, — да таго часу, пакуль не знікне рэальная пагроза нелегальнай міграцыі», — паведаміў прэс-сакратар Надбужанскага аддзела Памежнай службы Польшчы, які кіруе пунктам пропуску ў Тэрэспалі, Дарыюш Сяніцкі.

Пры гэтым Сяніцкі адзначыў, што на пункце пропуску «Тэрэспаль» аўтобусы правяраюцца ў прыярытэтным парадку.

Тэлеканал даслаў запыт у Памежную службу Польшчы 3 красавіка, калі ў Брэсце ўтварылася чарга з 370 легкавікоў і 38 аўтобусаў. У чатах, дзе падарожнікі абмяркоўваюць праходжанне мяжы, абражалі польскіх чыноўнікаў, наракаючы, што тыя павольна працуюць і не адкрываюць усе каналы на тэрмінале. Тады таксама з’явілася неафіцыйная інфармацыя, што на польскім баку афіцэры не асабліва спяшаюцца і занадта пільна ўсіх і ўсё правяраюць таму, што памежнікі злавілі мігранта, які трапіў на тэрыторыю суседняй краіны з Беларусі.

Паводле інфармацыі Дзяржпамежкамітэта Беларусі на момант публікацыі, у чарзе на выезд у Польшчу стаіць больш за 250 аўтамабіляў і некалькі дзясяткаў аўтобусаў.