Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  4. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  5. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  6. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  7. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  8. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  9. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  12. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  13. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
Читать по-русски


Мінздароўя адкарэктавала пералік захворванняў і супрацьпаказанняў, якія перашкаджаюць кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі і маламернымі суднамі. Змены не асабліва маштабныя, але некаторым катэгорыям людзей яны істотна спросцяць кіраванне і атрыманне правоў. Пастанову апублікавалі ў сераду, 29 лістапада, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фото с сайта pixabay.com
За рулём. Фота: Pixabay.com

Большасць правак не кардынальная, у асноўным яны паляпшаюць становішча ахвочых сесці за руль (але не ўсіх). Так, уносяцца некаторыя дадатковыя ўмовы па допуску людзей пасля імплантацыі кардыястымулятара. Пры гэтым тэрмін допуску пасля імплантацыі рэсінхранізавальнай прылады скарочаны з 12 да 3 месяцаў.

Прыводзім асноўныя змены для ўсіх катэгорый транспартных сродкаў.

Псіхічныя разлады

У пераліку псіхічных разладаў і разладаў паводзін, якія з’яўляюцца супрацьпаказаннямі для кіравання, змены такія:

  • выключаны арганічны трывожны разлад — ён не перашкаджае кіраваць;
  • дададзеныя агульныя разлады псіхалагічнага развіцця;
  • дададзеныя разлады паводзін, змяшаныя разлады паводзін і эмоцый.

Пры гэтым людзі з псіхіятрычнымі дыягназамі, як і раней, могуць дапускацца да кіравання транспартам пры пэўных умовах на падставе заключэння медыцынскай камісіі. Унесеная папраўка, што па заключэнні УКК могуць быць дапушчаныя і тыя, хто пакутуе на сіндром Аспергера.

Алкагалізм, наркаманія, таксікаманія

З супрацьпаказанняў, звязаных з ужываннем алкаголю і наркотыкаў, выключаныя такія дыягназы, як вострая інтаксікацыя і ўжыванне са шкоднымі наступствамі (у адпаведнасці з міжнародным класіфікатарам хвароб).

Выключанае патрабаванне пра наяўнасць устойлівай рэмісіі для тых, хто пакутуе на алкагалізм (была 1 год) і наркаманію (3 гады) для іх допуску да кіравання. Цяпер яны могуць быць па заключэнні УКК дапушчаныя адразу пасля спынення дыспансернага назірання пры ўмове захаванасці псіхічных функцый, з перааглядам праз адзін год пры алкагалізме і штогадовым цягам трох гадоў пры наркаманіі.

Заключэнне УКК патрабуецца ў першыя 10 гадоў пасля спынення дыспансернага назірання, а пазней — толькі заключэнне доктара-нарколага.

Для грузавога і грамадскага транспарту (катэгорыі С, CE, D, DE, F, I) допуск да кіравання людзей, што пакутавалі на алкагалізм і наркаманію, цяпер магчымы на тых самых умовах, што апісаныя ў папярэднім абзацы, але для абодвух дыягназаў штогадовую медкамісію трэба праходзіць цягам трох гадоў.

Захворванні нервовай сістэмы

Такі дыягназ, як аднаразовы сутаргавы прыпадак, з супрацьпаказанняў выключаны, у той час як раней пасля яго можна было сесці за руль не менш чым праз два гады з захаваннем цэлага шэрагу ўмоваў.

Значна спрошчаныя патрабаванні для людзей, якія перанеслі аднаразовы эпілептычны прыпадак і пакутуюць на сутаргавы сіндром, што развіўся на фоне вострага паражэння мозгу або арганізма ў цэлым. Пры абодвух дыягназах для допуску да кіравання з апошняга прыпадку мусіць прайсці не менш за два гады пад наглядам дактароў з дыягностыкай для пацверджання іх адсутнасці кожныя паўгода.

Раней дыягностыка патрабавалася кожныя чатыры месяцы, а тэрмін рэмісіі для сутаргавага сіндрому наогул складаў 5 гадоў.

Эпілепсія раней была абсалютным супрацьпаказаннем для кіравання. Цяпер жа людзі з эпілепсіяй могуць атрымаць правы на падставе заключэння неўролага, калі іх эпілепсія ў канчатковай стадыі. Пры гэтым мусяць быць выкананыя пэўныя ўмовы, вызначаныя клінічным пратаколам Мінздароўя для гэтага дыягназу, у тым ліку медыцынскае назіранне, дыягностыка. Праз год праводзіцца пераагляд.

Аднак людзі з эпілепсіяй, сутаргавым і эпілептычным сіндромам, якія перажылі эпілептычны прыпадак, у любым выпадку не дапускаюцца да кіравання аператыўнымі транспартнымі сродкамі, а эпілептыкі — таксама да кіравання таксі.

Для грузавога і грамадскага транспарту (катэгорыі С, CE, D, DE, F, I) допуск да кіравання людзей з вышэйназванымі неўралагічнымі дыягназамі (акрамя эпілепсіі) магчымы пасля пяці гадоў адсутнасці прыпадкаў пры ўмове рэгулярнага назірання, дыягностыкі. З эпілепсіяй кіраваць буйным транспартам забаронена.

Затое да яго кіравання могуць дапусціць людзей, якія перажылі інфаркт мозгу, але мусіць прайсці не менш 12 месяцаў пад медыцынскім назіраннем.

Кіраванне маторнымі маламернымі суднамі магутнасцю большай за 5 конскіх сіл

Унесеныя ў асноўным тыя ж змены, што і для легкавых машын. З дыягназам «эпілепсія» допуску па-ранейшаму не дадуць. Пры гэтым з супрацьпаказанняў для кіравання выключаная глухата.

Пастанова набывае моц 30 лістапада 2023 года.