Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  2. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  3. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  6. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  9. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  10. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  11. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  12. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
Читать по-русски


Беларускія сілавікі і тэлеграм-каналы, звязаныя з імі, апошнім часам усё часцей гавораць, што «знойдуць кожнага», хто выступаў за сумленныя выбары і супраць гвалту. Затрымліваюць людзей за фота з пратэстаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе, як у кнізе «Я выходжу», выпушчанай вясной 2021 года. У грамадстве па гэтым пытанні ўзнікаюць спрэчкі — хтосьці можа лічыць, што ў цяперашніх затрыманнях вінаватыя тыя, хто гэтыя здымкі выклаў. Чаму сілавікі пачалі выкарыстоўваць такую тактыку менавіта цяпер і ці змогуць яны адправіць за краты сапраўды ўсіх, хто выходзіў на акцыі, мы спыталі ў Алега Талерчыка — экс-супрацоўніка Генпракуратуры Беларусі і сузаснавальніка BYPOL, які ў кастрычніку гэтага года пакінуў аб’яднанне.

Снимок носит иллюстративный характер. TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. TUT.BY

Чаму цяпер сілавікі так шмат гавораць пра фота з пратэстаў?

Былы пракурор адзначае, што ў апошнія месяцы ўлады асабліва актыўна ўзяліся за рэпрэсіі супраць беларусаў, якія яшчэ два гады таму ўдзельнічалі ў пратэстах. Талерчык тлумачыць, чаму гэта адбылося менавіта цяпер, а не ў 2021-м.

— Я звязваю гэта непасрэдна з падзеямі ва Украіне. Сёння ГУБАЗіК ператварыўся ў так званую палітычную паліцыю, і яна служыць Расіі, а не інтарэсам Лукашэнкі. Расія цярпіць паразу ў вайне і ў якасці кампенсацыі гэтага рыхтуецца канчаткова захапіць Беларусь. Ва Украіне яны пралічыліся з настроямі ў грамадстве, думаючы, што рускамоўнае насельніцтва з радасцю прыме іх войскі. Каб не паўтарыць гэтай памылкі, сёння яны палохаюць беларусаў, што знойдуць усіх актывістаў, зачышчаюць ад усяго нацыянальна арыентаванага. Яшчэ і 2023-і быў абвешчаны Годам рускай мовы (гэта прагучала на сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Санкт-Пецярбургу 27 снежня, афіцыйных заяваў пакуль не было. — Заўв. рэд.), і гэта таксама сведчыць, што Масква шчыльна ўзялася за нашую краіну.

На думку Алега Талерчыка, для запалохвання і раздзялення грамадства сілавікі імкнуцца настроіць людзей адно супраць аднаго. Таму часта ў праўладных тэлеграм-каналах з’яўляюцца пагрозы за камунікацыю з «экстрэмістамі», кнігу «Я выходжу» пачалі выкарыстоўваць, каб знаходзіць і затрымліваць пратэстоўцаў 2020-га, а днямі заявілі і пра фотабанк Shutterstock для тых самых мэтаў.

— Спрабуюць паставіць народ Беларусі ў становішча ахвяры, яшчэ і нацкаваць людзей адно на аднаго, пасварыць паміж сабой. Ідзе падмена паняццяў, наўмысна скажаюцца сапраўдныя прычыны ўсяго, што цяпер дзеецца ў нашай краіне: адсутнасць закона, праваахоўных органаў, судоў, пракуратуры. І вінаватыя, атрымліваецца, не Лукашэнка і не ГУБАЗіК або рэпрэсіўнае МУС у цэлым, а народ — маўляў, яшчэ і паміж сабой зладзьце разборкі, хто фатаграфіі апублікаваў, хто — кніжку. Ахвяра «мусіць баяцца свайго гвалтаўніка», а таксама выплюхваць негатыў у сваім жа асяроддзі. Гэта вядомая формула запалохвання: калі чалавек баіцца, ён не можа цвяроза разважаць і дзейнічаць рацыянальна.

Гэтак жа за Сталіным народы былога СССР трымалі фактычна ў турме, і не было сур’ёзных паўстанняў, ніхто не мог супрацьстаяць крываваму рэжыму. Таму метады ўтрымання ўлады з дапамогай гвалту не новыя — яны адпрацаваныя, правераныя і выкарыстоўваюцца зноў у Беларусі. Толькі цяпер — з IT-тэхналогіямі, штучным інтэлектам, — адзначае ён.

Што з усім гэтым рабіць?

Суразмоўца ўпэўнены, што далейшых затрыманняў не пазбегнуць. Беларусам, якія застаюцца ў краіне, ён раіць вывучаць адкрытыя крыніцы, дзе могуць быць фота з пратэстаў.

 — Так, будуць выбарачна хапаць, саджаць людзей, каб узмацніць гэты страх. Калі ёсць магчымасць, можна з’ехаць. Але трэба разумець, што цяпер гэта складана, ды і жыццё ў эміграцыі няпростае. Да таго ж я не магу заклікаць усіх з’ехаць, таму што сёння, па сутнасці, прыходзяць да чалавека і адбіраюць яго дом. І тут выбар кожнага — абараняць яго ці ратавацца. Але і знаходзіцца ўвесь час у атмасферы страху — не выхад. Сёння ты дрыжыш, баішся, наступны крок — яны будуць забіваць пры тваёй маўклівай згодзе блізкіх, навакольных.

Для беларусаў, якія ўжо з’ехалі з краіны, у эксперта іншая парада. Ён заклікае іх мацней асвятляць ціск і дзеянні ўладаў у замежных СМІ і «выносіць гэта на суд сусветнай грамадскасці».

— Кнігу «Я выходжу» паказалі ўсяму свету — Еўропе, ЗША, — і там прагортвалі фатаграфіі, захапляліся беларускім пратэстам — што ён мірны і масавы. Цяпер трэба ставіць пытанне перад міжнароднай супольнасцю, арганізацыямі: глядзіце, сёння гэтая кніга выступае нібыта рэчавым доказам для ўзмацнення жорсткасці рэпрэсій у Беларусі, і яны ўзмацняюцца. Трэба гучней і часцей пра гэта гаварыць, нягледзячы на тое, што асноўная павестка цяпер — Украіна.

У тым ліку тыя, хто запалохвае людзей і выконвае злачынныя загады, сёння таксама мусяць разумець: чым больш ГУБАЗіК, следчыя, пракуроры, суддзі здзейсняць такіх псеўдаправавых учынкаў, тым вышэйшай будзе ступень іх адказнасці ў будучыні. Яны самі дакументуюць свае злачынствы.

Ці праўда, што пасадзяць усіх?

Сілавікі часта пагражаюць, што «знойдуць кожнага». Гэты тэзіс цяпер, на жаль, можна пачуць і ад простых беларусаў. Алег Талерчык упэўнены, што гэта немагчыма.

— У пратэстах бралі ўдзел сотні тысяч чалавек. Я сам быў на маршах і бачыў гэта. Але акрамя Мінска яны былі яшчэ ў абласных цэнтрах, буйных раённых гарадах. Гэта трэба знайсці і асудзіць сотні тысяч чалавек. Гэта немагчыма фізічна — нават у самыя суровыя гады ў месцах пазбаўлення волі знаходзілася каля 40 тысяч чалавек. Куды яшчэ сотні тысяч? Бо штрафы, папраўчыя працы за палітычныя крымінальныя справы цяпер не прызначаюць. Сістэма турмаў, калоній, «хімій» не вытрымае такога наплыву — няма месцаў, каб туды адправіць столькі людзей, тым больш асуджаныя за агульнакрымінальныя злачынствы нікуды не падзеліся. Няма магчымасці вызваліць усіх, умоўна кажучы, непалітычных і запоўніць калоніі і турмы палітычнымі.

Ужо нямала палітвязняў, якіх асудзілі ў 2020-м, выйшла на волю, а многія беларусы, якім пагражалі затрыманні, выехалі з краіны. Ці могуць улады тых, хто застаўся, саджаць на кароткія тэрміны паступова, калі вызваляюцца месцы ў калоніях і турмах, каб праз зняволенне прайшло як мага больш нязгодных?

— Існуюць тэрміны даўнасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці. Па так званых пратэсных артыкулах яны складаюць пяць гадоў і вышэй. Тэарэтычна рэжым увесь гэты часу можа «тузаць» беларусаў. Але гэта для яго вельмі дорага і накладна, — лічыць эксперт. — Навошта ўсё гэта робіцца? Яшчэ раз паўтару: трэба запалохаць грамадства ў Беларусі, каб усе сядзелі моўчкі ў чаканні, што па цябе прыйдуць, і не высоўваліся.