Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аналитики предположили, почему Путин стал выдвигать новые требования для мирных переговоров по Украине
  2. «Нужно было ее посадить». Стало известно, за что попала на «сутки» пророссийская активистка Ольга Бондарева
  3. Прарасійскую актывістку Бондараву арыштавалі на 13 сутак па адміністрацыйным артыкуле
  4. С 1 мая некоторые бюджетники получат прибавку к зарплате
  5. В Минске «посыпалась» крупная IT-компания. Показываем, как пропаганда нахваливала ее проект (доходило до абсурда)
  6. У ГУБАЗіК назвалі памер хабару, які далі першаму намесніку начальніка БЧ
  7. Рэгіёны працягваюць павышаць кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце
  8. Ввели изменения по техосмотру — подробности
  9. Налоговая грозит штрафами нанимателям, если не сделают одно действие — работникам оно вряд ли понравится
  10. «Этот механизм универсален». Как силовики используют компромат против беларусов, чтобы получать информацию, показания и выполнять планы
  11. Ситуация с исчезновением спикера Координационного совета Анжелики Мельниковой — что известно к этому времени
  12. Насельніцтва Беларусі працягвае скарачацца. Улады агучылі маштабы праблемы (але ёсць умоўна пазітыўная навіна па Мінску)
Читать по-русски


/

Сенатар Леанід Заяц выказаўся, ці збіраюцца ўлады падымаць пенсійны ўзрост. Паводле яго, «гэтае пытанне ўсіх сёння хвалюе» — ці будзе ён павышацца. Нагадаем, раней кіраўніца Савета Рэспублікі Наталля Качанава заявіла, што «ў найбліжэйшай перспектыве павелічэння пенсійнага ўзросту не плануецца».

Сенатор Леонид Заяц. Фото: sovrep.gov.by
Сенатар Леанід Заяц. Фота: sovrep.gov.by

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, упаўнаважаны прадстаўнік Аляксандра Лукашэнкі ў Магілёўскай вобласці Леанід Заяц заявіў, што «ўсіх сёння хвалюе, ці будзе павышацца пенсійны ўзрост».

«Хачу вам аўтарытэтна заявіць, што сёння гэтае пытанне нават не разглядаецца нідзе і не выносіцца ні перад кім, — адзначыў Леанід Заяц падчас паездкі ў Глуск на мінулым тыдні. — Гэта проста TikTok чытаюць людзі, пачынае гэта разыходзіцца, пачынае бударажыць насельніцтва».

Нагадаем, раней 14 сакавіка кіраўніца Савета Рэспублікі Наталля Качанава заявіла, што «ў найбліжэйшай перспектыве павелічэння пенсійнага ўзросту не плануецца».

У Беларусі апошні раз павышалі пенсійны ўзрост з 1 студзеня 2022 года: для мужчын — да 63 гадоў, а для жанчын — да 58. У 2025-м ён будзе на такім жа ўзроўні.

У нашай краіне таксама перыядычна падымаецца пытанне ўраўноўвання пенсійнага ўзросту. Беларускі жывуць даўжэй, чым беларусы (паводле звестак за 2019 год, у мужчын гэта каля 64 гадоў, а ў жанчын — 78 гадоў).

У Мінпрацы восенню 2024 года заяўлялі, што гэтае пытанне «не прапрацоўваецца і не разглядаецца». Аднак, паводле звестак «Кіберпартызан», чыноўнікі ў 2020 годзе разглядалі магчымасць падняць пенсійны ўзрост для жанчын. Самым аптымальным варыянтам у міністэрстве бачылі павышэнне гэтага паказчыка да 63 гадоў — штогод на шэсць месяцаў пачынаючы з 2023 года. Планавалася, што гэтая рэформа скончылася б у 2032-м.

Чытайце таксама