Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  4. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  5. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  6. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  7. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  8. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  9. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  12. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  13. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У дзяржаўнай базе службы занятасці ёсць прапанова наконт працы, дзе заробак дасягае 25 000 рублёў. Але патрабаванні да патэнцыйных супрацоўнікаў сур’ёзныя. «Люстэрка» склала топ-5 самых высокааплатных вакансій.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Sora Shimazaki, pexels.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Sora Shimazaki, pexels.com

Двух начальнікаў участка шукаюць у ААТ «Свідравальная кампанія „Дэльта“» (Гомельская вобласць). Адзначым, што пра гэтыя вакансіі абвяшчалі яшчэ летам мінулага года. Прэтэндэнты мусяць мець вышэйшую адукацыю, досвед працы ў сферы агульнабудаўнічых работ не менш за 10 гадоў, трэба ўмець чытаць чарцяжы, складаць каштарысы. Супрацоўнікаў чакае раз’язная праца, па чарзе ў дзве змены. Памер заробку з мінулага года не змяніўся — ад 7500 да 9000 рублёў.

Рытэйлер адзення LC Waikiki яшчэ не закрыў вакансію дырэктара. На гэтую пасаду патрабуецца чалавек з вышэйшай адукацыяй, пажадана мець кваліфікацыю MBA, трэба ведаць англійскую і турэцкую мовы. Таксама вялікія патрабаванні выстаўляюць да досведу працы. Кіраўніку будуць плаціць 12 000−15 000 рублёў.

Авіякампанія «Белавія» доўгі час не закрывае вакансію камандзіра паветранага судна Boeing 747. Наймальнік шукае двух лётчыкаў. Кандыдаты мусяць мець вышэйшую адукацыю і валодаць англійскай мовай на чацвёртым (працоўным) узроўні ІКАО (гэта Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі). Пілотам будуць плаціць ад 8000 да 18 000 рублёў.

Намесніка дырэктара шукае ТАА «Хуа Сінь будаўнічая кампанія». Прэтэндэнт мусіць быць з вышэйшай адукацыяй, размаўляць на кітайскай мове, мець аўтамабіль. Яму абяцаюць плаціць 19 000 рублёў.

Самы вялікі заробак — ад 15 000 да 25 000 рублёў — абяцаюць выплачваць намесніку дырэктара ТАА «Бел Хуавэй Тэхноладжыс» (прадстаўнік брэнда Huawei у Беларусі). На гэтую вакансію звярнуў увагу Onliner.by. Кандыдат на пасаду мусіць быць з вышэйшай адукацыяй, дасканала ведаць англійскую і кітайскую мовы, мець досвед працы ў міжнародных тэлекам-кампаніях ад трох гадоў.

Чытайце таксама