Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  4. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  5. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  8. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  9. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  10. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  11. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
Читать по-русски


Міністр энэргетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч заявіў, што няштатнай сітуацыі, пра якую паведамляла выданне Bloomberg, на БелАЭС не было. Словы кіраўніка гэтага ведамства прыводзіць расійскае выданне «Спутник». Хоць раней расійскі бок не адмаўляў наяўнасці паломкі, пра праблемы на другім энергаблоку таксама заяўляў Лукашэнка.

Фото: пресс-служба Минэнерго
Фота: прэс-служба Мінэнерга

— Ніякай такой сітуацыі там не было, — заявіў падчас прэс-канферэнцыі міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч.

Паводле яго словаў, пусканаладачнымі работамі пацвярджаюцца многія праектныя і гарантаваныя паказчыкі. Для гэтага трэба прайсці розныя этапы. На ўсіх этапах неабходна правесці сотні выпрабаванняў.

— Таму, калі нейкія пытанні ўзнікаюць, то зразумела, што патрабуецца дадатковы час для дадатковых пусканаладачных работ, нават будаўнічых работ. Усе гэтыя работы выкананыя, — заявіў кіраўнік Мінэнерга.

Нагадаем, агенцтва Bloomberg са спасылкай на ўнутраныя дакументы «Расатама» паведаміла, што ў лютым 2022 года на БелАЭС выявілася сур’ёзная праблема — у першы контур другога энергаблока прасочвалася іёнаабменная смала, пагражаючы заклінаваць крытычна важныя кампаненты.

Гэта магло прывесці да пашкоджання ці паломкі стрыжняў кіравання і цеплавыдзяляльных зборак. У найгоршым выпадку, паводле экспертаў агенцтва, знаёмых з праблемай, магло адбывацца назапашванне іёнаабменнай смалы, якая рэгулюе чысціню вады, што прапампоўваецца праз трубы падчас працы рэактара, — гэта можа прывесці не толькі да перашкод у працы рэактара, але і да павышэння рызыкі расплаўлення. Таму «Расатам» часова адклаў запуск другога энергаблока.

Беларускія чыноўнікі назвалі гэтае паведамленне спробай дыскрэдытацыі. Расійскі бок не адмаўляў самога факту наяўнасці праблемы. Там заявілі, што тое, што адбылося, «нельга назваць няштатнай сітуацыяй, бо гаворка ідзе пра пусканаладачныя работы, гэты нюанс — самы важны».

Пра якое забруджанне гаворка?

Паводле звестак літоўскай разведкі, у лютым 2022 года былі выяўленыя змены ў хімічным складзе вады ў першым контуры рэактара: яна была забруджаная смалой. Патрабавалася механічная прачыстка трубаў контуру з выгрузкай ядзернага паліва. Цеплавыдзяляльныя зборкі былі выгружаныя і ачышчаныя. Частку з іх замянілі на новыя.

Інфармацыю пра траплянне іёнаабменнай смалы ў першы контур другога энергаблока паведамлялі таксама чытачы «Белсата».

Як тлумачыў фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі, забруджанне смоламі галоўнага цыркуляцыйнага агрэгата вельмі небяспечнае.

«Лішні год яны забруджвалі ваду, цепланосьбіт першага контуру смоламі. Смолы на атамных станцыях — гэта звычайна іёнаабменныя смолы, то-бок фільтры, якія падтрымліваюць чысціню вады, якая прапампоўваецца праз рэактар. Але гэтыя вось камячкі смалы не павінныя плаваць у самым цепланосьбіце. Чаму гэта небяспечна? Яны будуць прыліпаць як да самога ядзернага паліва, пагаршаючы цеплаздыманне і наогул характарыстыкі, так і перашкаджаць працы помпаў. Галоўны цыркуляцыйны помпавы агрэгат — велізарныя помпы, якія прапампоўваюць тоны цепланосьбіта за секунду праз рэактар», — тлумачыў фізік-ядзершчык.

Нарэшце, наяўнасць праблем на другім энергаблоку БелАЭС прызнаваў і Аляксандр Лукашэнка.

«Мы нічога не хавалі і хаваць не збіраемся, што былі пэўныя недахопы ў будаўніцтве атамнай станцыі, якія вельмі аператыўна ліквідаваліся нашымі і расійскімі будаўнікамі. Зацягванне тэрмінаў звязанае з тым, што мы сапраўды выстаўляем вельмі высокія патрабаванні да бяспекі. Лепш на паўгода-год пазней, чым дзесьці чагосьці недапрацаваць», — сказаў Лукашэнка ў сакавіку гэтага года.

Другі энергаблок АЭС увялі ў прамысловую эксплуатацыю 1 лістапада гэтага года.