Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  4. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  5. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  6. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  7. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  8. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  9. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  12. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  13. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
Читать по-русски


/

Беларускі стэндап-комік Міхась Ільін у навагоднім выпуску YоuTube-шоу «Гутаркі», якое ён вядзе разам з калегам па сферы Ідракам Мірзалізадэ, расказаў, як аднойчы выступаў на карпаратыве ў супрацоўнікаў крымінальнага вышуку ў Брэсце.

Скриншот выпуска шоу "Гутаркі" за 30 декабря 2024 года
Скрыншот выпуску шоу «Гутаркі» з Ідракам Мірзалізадэ і Міхасём Ільным за 30 снежня 2024 года

— Гэта быў найгоршы выступ у маім жыцці, — пачаў Ільін. Паводле яго, гісторыя адбылася ў снежні 2017-га, калі ён выступаў менш за год. Тады яму патэлефанаваў знаёмы і папрасіў выручыць, выступіць на карпаратыве ў Брэсце. Патрэбны быў нумар на пяць хвілін, бо запланаваныя артысты не даехалі да месца праз кепскае надвор’е. За пяць хвілін на сцэне коміку абяцалі 15 даляраў.

— Я такі: б***ь, сур’ёзна? Ты хочаш, каб я прыехаў у іншы канец города, у такое надвор’е дзеля 15 баксаў?! Дыктуй адрас. Гэта Брэст. Для мяне гэта велізарныя грошы на той момант былі, — пажартаваў комік.

Мерапрыемства праходзіла ў рэстаране старога гатэля «Буг», што знаходзіцца ў раёне чыгуначнага вакзала. Ільін кажа, што па месцы правядзення зразумеў, што «наўрад ці там айцішнікі будуць». Перад выступленнем вядоўца агучыў просьбу.

— Міхась, я ведаю, як ты жартуеш, я ведаю, што ў цябе ёсць жарты пра палітыку. Калі ласачка, не жартуй сёння пра Лукашэнку. Проста гэта карпаратыў супрацоўнікаў аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС горада Брэста, — працытаваў Ільін. — У мяне на той момант добрага матэрыялу, які можна было расказаць і які заўсёды працаваў, было ўсяго хвілін пяць. І амаль усё — пра Лукашэнку. Вельмі цяжка за адну хвіліну прыдумаць новага матэрыялу на пяць. Па-добраму трэба было проста адмовіцца выступаць у гэтай сітуацыі. Але я падумаў інакш: «Блін, якая будзе класная ідэя, такі дзёрзкі ўчынак, калі я выйду перад супрацоўнікамі крымінальнага вышуку і буду жартаваць пра Лукашэнку. Гэта ж будзе такі рок-н-рол.

Комік успамінае, што так і зрабіў. Калі ён выйшаў на сцэну, перад сабой у зале ўбачыў «40 мужыкоў». Пачаў Ільін з непалітычных жартаў, як і прасілі.

— Я кажу: папляскайце, у каго ёсць былыя. Сядзяць 40 мужыкоў — і ніхто не пляскае. Такая, ведаеш, магільная цішыня, — пачаў тлумачыць стэндапер ужо на рускай. — Расказваю нейкі жарт — не заходзіць, нулявая рэакцыя. Яшчэ адно — тое самае, нулявое.

Тады комік вырашыў, што прыйшоў час жарту, у якім фігуруе прозвішча палітыка.

— «Букет напракат» — бачылі такую фігню? — пачаў ён пераказваць стары жарт. — Дзяўчына, у якой няма хлопца, замаўляе сабе букет кветак, фатаграфуецца з ім і выкладае ў Instagram. То-бок дзяўчына спрабуе стварыць ілюзію, што ў яе нібыта ёсць хлопец. Проста мы, хлопцы, на такую х***ю не пакутуем. Калі ў нас няма дзяўчыны, мы не спрабуем стварыць ілюзію, што яна ў нас ёсць. І самы яркі прыклад сярод нас — гэта Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Вось у яго няма дзяўчыны, ён не спрабуе стварыць ілюзію, што яна ў яго ёсць. Адзіная ілюзія, якую доўгія гады спрабуе стварыць Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, — гэта тое, што ў яго дзяўчыны наогул ніколі не было. І калі ў яго пытаюць: «Аляксандр Рыгоравіч, адкуль у вас Коленька?» — Ён, відаць, адказвае нешта ў духу: «Шо вы да**аліся?! Эта не першы случай. Да-да, непарочнае зачаціе».

Ну, я ведаю, жарт так сабе, пародыя — таксама. Але нават цяпер нехта пасмяяўся. 28 снежня 2017 года не смяяўся ніхто.

Ён далей выступаў перад залай і расказваў сваю праграму, але на гэтым гісторыя рэакцыі на жарт пра Лукашэнку і ягонага малодшага сына не скончылася. Паводле Ільіна, у нейкі момант «з-за стала падымаецца нейкі мужык» — як выявілася пазней, ён мог быць начальнікам раённага ўпраўлення.

— Ён жэстам кліча да сябе вядоўцу, нахіляецца, каб нешта сказаць яму на вушка,-працягнуў комік. — А я, ведаеш, з мікрафонам, [стаіць] гукавая ўзмацняльная апаратура. Ён [начальнік] нешта кажа, а вядоўца не чуе праз гэта. І ён пачынае нешта крычаць вядоўцу на вуха, і праз тое, што ён крычыць, гэта чуюць усе — госці, я. Не чуе толькі вядоўца, бо аглух. Крычыць ён яму наступны тэкст. Гэта цытата: «Перадай гэтаму вушастаму ў**ку — калі хтосьці не здагадаўся, гэта пра мяне (смяецца), што жарт пра Лукашэнку за**іся». Але, на жаль, гэта быў не канец фразы. «…Але калі гэты вы***дак хоць раз мацюкнецца, то начаваць ён будзе не дома».

Год таму пра гэты выпадак Ільін расказваў на стэндапе ўжо ў польскім Вроцлаве. І атрымаў нечаканы працяг. Пасля канцэрта да коміка падышла дзяўчына і сказала, што чула гэтую гісторыю ад таго самага супрацоўніка крымінальнага вышуку.

— Дзяўчына з Брэста, і яе сябры сябруюць з гэтым мужыком. Ён пераказваў тую гісторыю, і аказалася, што ён у 2020 годзе звольніўся з органаў, — падзяліўся Ільін.

Чытайце таксама