Невядомы абстраляў з пнеўматыкі аўтобусы пад Мінскам, піша Onliner.
Інцыдэнт здарыўся ў Прылуках — аграгарадку пад Мінскам. Днямі хтосьці абстраляў (меркавана з пнеўматыкі) два аўтобусы з пасажырамі, якія стаялі на прыпынку.
Ва УУС Мінскага аблвыканкама Onliner паведамілі, што па гэтым факце праводзіцца праверка. У групе ў сацсетках таксама з’явілася інфармацыя, што незадоўга да гэтага на паркоўцы таксама меркавана з пнеўматычнай зброі былі пашкоджаныя два легкавыя аўтамабілі.