1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  3. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  8. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
Читать по-русски


/

Мабільны аператар А1 збіраецца запусціць новы агрэгатар таксі. Для гэтага кампанія набыла аднаго з удзельнікаў рынку — фірму «Баварыя». Раней гэты мабільны аператар, працуючы пад назвай velcom, ужо рабіў спробу выйсці на транспартны рынак.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Наш сэрвіс зроблены не зусім з нуля. Пачнём з таго, што мы набылі аднаго з вядомых гульцоў на рынку — кампанію „Баварыя“. Гэта нішавы гулец прэміум-сегмента, які добра разумее, што такое якасць паслуг. Пачаўшы свой шлях як перавозчык і пасля стаўшы агрэгатарам, „Баварыя“ доўгі час (і даволі паспяхова) „змагалася“ з буйным гульцом», — растлумачыў начальнік упраўлення інфраструктурных рашэнняў і кіраўнік праекта «А1 таксі» Яўген Ляўданскі.

Як паведамляецца на сайце кампаніі «Баварыя», яна аказвае транспартныя паслугі як фізічным асобам, так і кампаніям. Сярод іншага — прапануе арэнду аўто як з кіроўцам, так і без яго. Таксама прадугледжаныя паслугі па сустрэчы гасцей з аэрапорта або чыгуначнага вакзала. Яшчэ даступная опцыя «цвярозы кіроўца».

Як паведамляецца, А1 збіраецца запусціць уласную аплікацыю для таксі, цяпер яна праходзіць тэставанне. Мабільны аператар атрымлівае ўсе неабходныя дазволы для новай дзейнасці, а таксама збіраецца стаць плацежным агрэгатарам (мяркуючы са звестак на сайце Нацбанка, пакуль гэтага не адбылося), уступіць у рэестр дыспетчараў таксі.

Як плануецца, паўнавартасна сэрвіс запусцяць у траўні гэтага года.

Нагадаем, гэты мабільны аператар, які раней працаваў пад назвай velcom, у 2013 годзе ўжо рабіў спробу выйсці на транспартны рынак, ён запускаў аплікацыю «Таксі твайго горада». Гэта быў каталог службаў таксі Мінска і іншых буйных гарадоў з поўным пералікам паслуг, нумарамі тэлефонаў, цэнамі і магчымасцю зваротнай сувязі.