Аляксандр Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў. Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба.
Новым міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання стаў Юрый Горлаў. Раней ён займаў пасаду памочніка Аляксандра Лукашэнкі па Гомельскай вобласці.
Новы міністр архітэктуры і будаўніцтва — Аляксандр Студнеў. Да гэтага дня ён быў старшынёй Магілёўскага гарвыканкама.