1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  3. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  8. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
Читать по-русски


/

У 2024-м беларускі валютны рынак прынёс сюрпрызы. Галоўным стала тое, што цягам практычна ўсяго года беларусы заставаліся чыстымі прадаўцамі валюты — яны здалі на абмен значна больш, чым набылі. Агулам за год насельніцтва пазбавілася ад 1,7 млрд даляраў. Для параўнання: у 2023-м чысты продаж валюты фізічнымі асобамі склаў амаль 300 млн даляраў. Атрымліваецца, што за два гады беларусы прадалі на 2 млрд даляраў больш, чым купілі. Пра гэта піша тэлеграм-канал «Вашы грошы».

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Традыцыйна жыхары краіны паводзяцца па-рознаму з наяўнай і безнаяўнай валютай: у першым выпадку беларусы больш прадаюць, чым купляюць, а ў другім — наадварот. У 2024 годзе продаж наяўных перавысіла куплю на 2,7 млрд даляраў. У той час як безнаяўнай валюты, наадварот, набылі на 1 млрд даляраў больш, чым прадалі.

Акрамя таго, сюрпрызам снежня 2024 года сталі паводзіны нерэзідэнтаў. Звычайна яны стабільна выступаюць донарамі валюты для рынку. Аднак у канцы года ўпершыню за доўгі час пачалі купляць яе актыўней, чым прадаваць. Чыстая купля замежнікамі ў снежні 2024-га склала сімвалічныя 3 млн даляраў. Але ў цэлым па выніках мінулага года нерэзідэнты ўлілі ў рынак больш за 1,1 млрд даляраў «чыстымі» (на столькі яны прадалі больш, чым набылі).

Беларускі бізнес у 2024-м таксама прыкметна павялічыў попыт на замежную валюту, купіўшы на 3,1 млрд даляраў больш, чым было прададзена. Гэта цалкам лагічна: сродкі неабходныя кампаніям для выбудоўвання новых ланцужкоў паставак, абыходу санкцый і аплаты крытычна важнага імпарту, без якога беларуская эканоміка ніяк не можа абысціся.

Банкі за 2024 год прадалі на чыстай аснове 266 млн даляраў. Гэта не надта значны ўклад. Таксама важна разумець, што аперацыі банкаў — гэта ў асноўным адлюстраванне аперацый фізічных асоб, бізнесу і нерэзідэнтаў, таму яны не робяць непасрэднага ўплыву на рынак.

Калі ўлічыць усе валютаабменныя аперацыі насельніцтва, прадпрыемстваў і нерэзідэнтаў, то атрымаецца, што за 2024 год на валютным рынку Беларусі набылі прыкладна на 300 млн даляраў больш, чым прадалі. Сфармаваны дэфіцыт (вельмі нязначны ў маштабах усёй эканомікі) быў абумоўлены павышаным попытам на замежныя грошы з боку кампаній. А насельніцтва і нерэзідэнты, наадварот, папаўнялі рынак валютай. Без іх значнага ўкладу беларускі рубель у 2024 годзе мог прыкметна аслабець. Бо вызначальны фактар яго стабільнасці — баланс попыту і прапановы замежнай валюты на ўнутраным рынку.

Застаецца адкрытым пытанне, ці захаваюцца гэтыя трэнды ў 2025 годзе. Наўрад ці можна разлічваць на зніжэнне попыту на валюту з боку бізнесу — сітуацыя ў эканоміцы, у тым ліку ў замежным гандлі, змушае юрыдычныя асобы быць яе чыстымі пакупнікамі, а не прадаўцамі.

Больш інтрыгуюць паводзіны насельніцтва. У 2024 годзе, нягледзячы на павышэнне заробкаў, людзі актыўна пазбаўляліся ад замежнай валюты, тым самым падтрымліваючы курс рубля і золатавалютныя рэзервы. Час пакажа, ці сапраўды беларусы адмовіліся ад звычкі скупляць валюту пры росце даходаў.

Чытайце таксама