Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  3. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  4. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  5. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  6. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  7. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  8. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  9. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  10. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  11. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  12. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  13. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  15. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
Читать по-русски


Прыняць меры па ліквідацыі дэфіцыту ў рабочых спецыяльнасцях, а таксама падняць прэстыж інжынерных прафесій запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе пра стан і задачы развіцця прамысловасці, перадае прэс-служба палітыка.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Палітык адзначыў, што сёння даводзіцца гаварыць «не пра якасць падрыхтоўкі кадраў, а пра іх павальны дэфіцыт». Асабліва рабочых. Паводле яго словаў, на сённяшні дзень у цэлым па краіне з 27 тысяч вакансій у апрацоўчай прамысловасці 85% (23 тысячы) прыпадае на рабочыя спецыяльнасці. Самыя запатрабаваныя — слесары, кіроўцы, станочнікі, зваршчыкі.

Напрыклад, у ААТ «МАЗ» некамплект работнікаў складае 13%, а ў ААТ «Мінскі маторны завод» назіраецца цякучка рабочых спецыяльнасцяў: слесараў, токараў, мантажнікаў, электраманцёраў, шліфоўшчыкаў і фрэзероўшчыкаў.

— Пры гэтым амаль упэўнены, што адміністрацыйна-кіраўнічы персанал у вас адкрыта разадзьмуты. Да прыкладу, на МТЗ толькі маркетынгавая служба — 100 чалавек. А паўгадавы запас на складах падзець няма куды, — заўважыў Лукашэнка.

Палітык прапанаваў кіраўніцтву падумаць над тым, як павысіць матэрыяльную зацікаўленасць рабочых на прадпрыемствах.

Лукашэнка таксама звярнуў увагу на нявыкарыстаныя рэзервы.

— Можа быць, ураду прыйшоў час падумаць пра прыцягненне тых, хто сышоў — тых жа пенсіянераў. Сярод іх ёсць шмат актыўных людзей, якія хочуць працаваць. Няхай не рванём на 30 тысяч чалавек, але мы знойдзем некалькі тысяч патрыятычна настроеных людзей, якіх можам паклікаць на вытворчасць. Яны з задавальненнем прыйдуць і будуць працаваць і вялікую карысць прыносіць яшчэ і як настаўнікі. Трэба вырашыць, як іх зацікавіць, у тым ліку і матэрыяльна, — сказаў ён.

Палітык канстатаваў, што не ўдалося пакуль вырашыць і яшчэ адну праблему з кадрамі — замацаванне на месцах маладых спецыялістаў.

— Пераламалі мы негатыўную тэндэнцыю на гэтым фронце? Падобна, што не. Больш за тое, эксперты папярэджваюць, што растуць рызыкі страты кампетэнцый у галіне канструявання і распрацоўкі новых відаў прадукцыі. Чаму? Таму што на большасці прадпрыемстваў у аддзелах канструктараў і распрацовак мала маладых спецыялістаў, — канстатаваў Лукашэнка. — А гэта ўжо пытанне не толькі да Мінпрама, але і да Мінадукацыі. Мала змяніць падыход да падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў рабочых і тэхнічных прафесій. Мы павінныя на ўзор савецкага мінулага істотна падняць прэстыж інжынерных прафесій, павысіць статус тых людзей, чыімі рукамі і інтэлектам ствараюцца рэальныя матэрыяльныя каштоўнасці. Інакш усе нашыя планы застануцца пустымі паперкамі.