У гэтыя дамы ў Мінску некалькі гадоў таму актыўна засялялі сілавікоў і льготнікаў. Паглядзелі, якое жыллё там цяпер прадаецца
22 лiстапада 2024 у 1732269120
Мая Сітнік / «Зеркало»
У новабудоўлях Мінска некалькі гадоў таму даволі актыўна давалі кватэры сілавікам з розных ведамстваў. Навасельцы масава заязджалі ў дамы ў Міхалове, Уруччы, таксама былі шматпавярхоўкі ў Лошыцы, Сухараве. «Люстэрка» паглядзела, якое жыллё цяпер там прадаецца.
Пра якія дамы ідзе гаворка?
У мікрараёне Міхалова-2 стварылі цэлы кластар дамоў для сілавікоў. Практычна палова кватэр прызначалася для вайскоўцаў і супрацоўнікаў іншых сілавых структур, астатнія - для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, у тым ліку шматдзетных сем'яў.
Вось якія дамы ўваходзілі ў спіс:
- № 19 на вуліцы Тышкевічаў прызначаўся для супрацоўнікаў Службы бяспекі Лукашэнкі;
- № 9 на вуліцы Тышкевічаў, туды сялілі супрацоўнікаў МУС;
- № 12 на вуліцы Астрожскіх - для супрацоўнікаў службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама, якія мелі патрэбу ў паляпшэнні ўмоваў;
- № 6 на вуліцы Астрожскіх - жыллё вылучалі для супрацоўнікаў Следчага камітэта, там быў створаны жыллёва-будаўнічы спажывецкі кааператыў.
Непадалёк, але ўжо ў мікрараёне Сухарава, на вуліцы Юрыя Семянякі, знаходзіцца дом № 15, у яго таксама сялілі сілавікоў. Работнікам КДБ і Дэпартамента выканання пакаранняў МУС выдзялялі кватэры ў доме № 4 на вуліцы Язэпа Драздовіча.
Дамы для супрацоўнікаў АМАП - № 44 і 46 на вуліцы Герояў 120-й дывізіі, а таксама № 25 і 27 на вуліцы Шугаева.
Што цяпер прадаецца па гэтых адрасах?
З дзесяці пералічаных дамоў жыллё сёння прадаецца толькі ў трох, прычым у доме № 15 на вуліцы Семянякі - адразу дзве кватэры. Адзначым, што мы не ведаем, каму належаць выстаўленыя кватэры - сем'ям сілавікоў ці цывільным.
Самая танная кватэра - аднапакаёўка ў панельным доме № 19 на вуліцы Тышкевічаў (дом пабудавалі ў 2014 годзе). За яе хочуць 234 952 рублі, ці 68 800 даляраў (5788 рублёў, ці 1695 даляраў) за м², але яшчэ можна патаргавацца. Адзначым, што гэтае жыллё выстаўлялі на продаж у канцы жніўня, тады яно каштавала на 200 даляраў даражэй.
У абвестцы паведамляецца, што гэты дзесяціпавярховы дом ведамасны, сацыяльнага жылля там няма, ён належыць таварыству ўласнікаў. Заезд на прыдомавую тэрыторыю магчымы праз шлагбаум. Тэрыторыя дома знаходзіцца пад відэаназіраннем.
Аднапакаёўка знаходзіцца на восьмым паверсе і займае агульную плошчу 40,6 м². Жылая плошча складае 17 «квадратаў», кухня - крыху больш за дзесяць «квадратаў». Ёсць раздзельны санвузел, лоджыя.
У кватэры стаяць металічныя ўваходныя дзверы, аконныя шклопакеты. Новым уладальнікам пакінуць убудаваную кухню, а таксама дзве шафы-купэ.
У 16-павярховым панельным доме № 15 на вуліцы Семянякі (пабудаваны ў 2019 годзе) прадаецца трохпакаёвая кватэра. Яе кошт - 365 405 рублёў, ці 107 000 даляраў (4873 рублі, або 1427 даляраў за м²). У абвестцы таксама адзначана, што дом ведамасны. Па яго перыметры стаяць камеры відэаназірання.
Трохпакаёўка з асобнымі пакоямі размешчаная на першым паверсе. Яе агульная плошча - 75 м², жылая - крыху больш за 42 «квадраты», кухня - амаль 14 «квадратаў». Ёсць раздзельны санвузел і лоджыя.
У кватэры выкананае будаўнічае аздабленне. Ёсць металічная ўваходныя дзверы, шклопакеты, міжпакаёвыя дзверы з МДФ, на падлозе - лінолеум.
Яшчэ адна трохпакаёўка, якую выставілі на продаж у гэтым доме, знаходзіцца на пятым паверсе. Яе плошча складае амаль 77 «квадратаў», жылыя памяшканні займаюць крыху больш за 42 «квадраты». Кухня - амаль 14 м². Ёсць раздзельны санвузел і лоджыя.
Кватэра з рамонтам, за выключэннем лазенкі. Стаяць металічныя ўваходныя дзверы. Новым уладальнікам пакінуць убудаваную кухню з бытавой тэхнікай.
Продавец сделал акцент на «чистейшем» подъезде, где есть два лифта - пассажирский и грузовой.
Нерухомасць прадаюць за 392 725 рублёў, ці 115 000 даляраў (5119 рублёў, ці 1499 даляраў за м²).
Самае дарагое жыллё знаходзіцца ў панельным дзевяціпавярховіку № 6 (пабудаваны ў 2015 годзе) на вуліцы Астрожскіх, гэта трохпакаёвая кватэра плошчай больш за 79 «квадратаў».
Жыллё размешчанае на восьмым паверсе. У трохпакаёўку трапляюць з тамбура, дзе знаходзяцца дзве кватэры. Плошча аб'екта - амаль 47 «квадратаў», кухні - больш за 10 м². Ёсць раздзельны санвузел, уцепленая лоджыя.
Кватэра з рамонтам, стаяць вокны ПВХ з патройным шкленнем і замкамі, двое металічных уваходных дзвярэй (у кватэру і тамбур) з абаронай ад узлому і дадатковай шумаізаляцыяй.
Чысты пад'езд, у ім завараны смеццеправод. За тэрыторыяй вядзецца відэаназіранне. Ёсць два месцы для захоўвання ровараў.
Трохпакаёўка прадаецца за 433 705 рублёў, ці 127 000 даляраў (5476 рублёў, ці 1604 даляры за м²).