Нацбанк папярэдзіў, што ў крамах могуць выдаць рэшту рэдкай манетай. Вас могуць здзівіць яе выгляд і намінал
18 снежня 2023 у 1702887000
«Зеркало»
Нацбанк 18 снедня выпусціў у абарачэнне срэбную памятную манету «Год Дракона» серыі «Кітайскі каляндар». Яе намінал - 20 рублёў. Нагадаем, цмок будзе сімвалам 2024 года.
Проба сплаву - 925, маса манеты - 33,63 грама. Яе тыраж - 1199 штук.
Манета мае форму кола, з пярэдняга і адваротнага бакоў - кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня - з насечкай. Манету адчаканілі на «Казахстанскім манетным двары Нацыянальнага банка Рэспублікі Казахстан».
«Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным аплатным сродкам Беларусі і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў», - удакладняе Нацбанк. То-бок такімі манетамі можна расплачвацца за тавары і паслугі.
Колькі каштуе такая манета, Нацбанк не паведамляе.
Чытайце таксама