У Расіі 15-гадовая школьніца памерла ад траўмы пасля сэксу. Яе прычынай, імаверна, стаў вялікі пеніс партнёра
2 снежня 2024 у 1733147220
Злата Цвяткова / «Зеркало»
Падлеткі з Саратаўскай вобласці - 19-гадовы Данііл і 15-гадовая Аксана - сустракаліся з вясны 2024 года. Раней паміж імі ўжо здараўся сэкс, але чарговы такі эпізод нядаўна скончыўся трагедыяй. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-канале Mash, звярнула ўвагу «Наша Ніва».
Як паведамляе Mash, пасля чарговага сэксу Аксане стала кепска. Тады хлопец паспрабаваў самастойна прывесці яе ў пачуццё, але нічога не выйшла. Пасля гэтага Данііл патэлефанаваў у хуткую дапамогу.
Колькі часу заняў прыезд медыкаў, не ўдакладняецца. Аднак па іх прыбыцці дзяўчына ўжо не падавала прыкметаў жыцця.
Паводле версіі судмедэкспертаў, прычынай смерці стала траўма похвы з разрывам тканак. Праз гэта дзяўчына страціла шмат крыві. Адзначаецца, што такое пашкоджанне можна атрымаць праз вялікі полавы орган у партнёра.
Пасля здарэння маці Аксаны напісала на Данііла заяву ў паліцыю. Справа заведзеная па двух артыкулах- «Распусныя дзеянні» і «Полавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту». Першы артыкул прадугледжвае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі, другі - да чатырох гадоў.
У сваю чаргу, Данііл заяўляе, што ў яго з Аксанай сэкс быў «па каханні і ўзаемнай згодзе».
Чытайце таксама