У Магілёве шматдзетная маці нарадзіла дзяўчынку, загарнула ў ручнік і пакет і выставіла на падстрэшак дома
17 красавiка 2023 у 1681722420
«Зеркало»
У Магілёве на падстрэшку дома знайшлі нованароджаную дзяўчынку. Распачатая крымінальная справа, паведамляе Следчы камітэт.
This browser does not support the video element.
Ноччу 17 красавіка паступіла паведамленне, што на падстрэшку шматкватэрнага дома на вуліцы Габроўскай знойдзенае немаўля. Дзіцячы крык пачула жыхарка дома, якая выйшла на балкон пакурыць. Жанчына ўбачыла нованароджанае дзіця, што ляжала ў пакеце, і выклікала міліцыю. Дзіця з пераахаладжэннем дастаўленае ў бальніцу. Яму аказалі кваліфікаваную дапамогу, яно пад наглядам дактароў.
«Папярэдне ўстаноўлена, што дзяўчынку нарадзіла 34-гадовая мясцовая жыхарка. Яна загарнула малую ў ручнік, паклала ў пакет і выставіла на падстрэшак. У жанчыны ёсць яшчэ трое дзяцей (1, 2 і 9 гадоў)», - паведамілі ў СК.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч.1 арт. 14, п. 2 ч. 2 арт. 139 (Замах на забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане) КК Беларусі.