У Магілёўскай вобласці сутыкнуліся маршрутка і трактар: пацярпелі 12 чалавек, 9 з іх шпіталізавалі
апублікавана: 24 лютага 2023 в 10.34
абноўлена: 24 лютага 2023 в 12.48
«Зеркало»
У Беларусі здарылася яшчэ адна аварыя з удзелам маршруткі. У ДТЗ пацярпелі 12 чалавек, дзевяць з іх шпіталізаваныя, на шчасце, абышлося без загінулых, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
24 лютага ў 09.35 у Магілёўскай вобласці на трасе Бабруйск - Глуск сутыкнуліся маршрутка і трактар. Паводле папярэдніх звестак абласнога цэнтра экстраннай меддапамогі Магілёўскай вобласці, пацярпелі 11 чалавек. Загінулых няма.
Пазней у Мінздароўя дапоўнілі, што медыкі прыёмных аддзяленняў агледзелі 12 чалавек. Па выніках аглядаў 4 чалавекі шпіталізаваныя ў цэнтральную бальніцу, 5 - у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі (4 дарослых і 1 дзіця). У шпіталізаваных дыягнаставаныя спалучаныя траўмы, пераломы, удары. Амбулаторную дапамогу аказалі 3 пацярпелым.
Інфармацыю дапоўнілі ў ДАІ вобласці.
«На 14-м км дарогі Р-55 (Бабруйск - Глуск - Любань - Гулевічы) 47-гадовы кіроўца трактара, паводле папярэдняй інфармацыі, падчас выезду з другараднай дарогі не саступіў дарогу 40-гадоваму кіроўцу мікрааўтобуса Volkswagen, які перавозіў 20 пасажыраў, - расказалі ў Дзяржаўтаінспекцыі. - У мікрааўтобусе пасажыраў звыш дазволенай колькасці не знаходзілася».
Нагадаем, 20 лютага ў Смалявіцкім раёне сутыкнуліся гружаны пяском МАЗ і маршрутнае таксі. У ДТЗ загінулі 11 чалавек, дзевяць - шпіталізаваныя. Кіраўнік МУС Іван Кубракоў заявіў, што, паводле папярэдніх звестак, хуткасны рэжым кіроўцы не парушалі. У Следчым камітэце спаведамілі пра затрыманне кіроўцы МАЗа.